Госцем эпізода будзе завочна Уладзіслаў Трылінскі і яго вынаходніцтва - трылінка.
Маніторычы за тым, што абдываецца ў вандроўчым беларускім свеце за апошнія тыдні, не раз сустракаўся кантэнт з Пінску, дзе людзі акцэнтуюць сваю ўвагу на трылінцы. Трылінка ўпісана ў пешшую вуліцу Леніна, таму адпаведна мінуць яе нельга. Акрамя сацсеткавага
Госцем эпізода будзе завочна Уладзіслаў Трылінскі і яго вынаходніцтва - трылінка.
Маніторычы за тым, што абдываецца ў вандроўчым беларускім свеце за апошнія тыдні, не раз сустракаўся кантэнт з Пінску, дзе людзі акцэнтуюць сваю ўвагу на трылінцы. Трылінка ўпісана ў пешшую вуліцу Леніна, таму адпаведна мінуць яе нельга. Акрамя сацсеткавага кантэнта, перабіраю газеты польскіх часоў, трапілася нататка-навіна 30-ых гадоў, што паміж Брэстам і Пінска будзе пакладзена шаша з так званаю трылінкаю.
Гэтыя два чыннікі сабраліся ў адное. Атрымоўваецца, што трылінка, гэта шчэ не стогадовая даўніна, але ж гэта натуральны чынам становіцца аб’ектам прыцягнення ўвагі. Гэта і падштрухнула да разбору тэмы трылінкі ды разважанняў, а што ж з ёй рабіць.
Пра што пойдзе размова?
што такое ўвогуле трылінка і адкуль пайшла яе назва;
дзе Уладзілаву Трылінскаму прыйшла ідэя з шасцібаковымі пліткамі;
калі дзень нараджэння трылінкі;
якія бываюць трылінкі па відах, памерах і колерах;
што пісалі польскія медыя пра будаўніцтва трылінкаю шашы №5 Кобрын-Пінск;
успаміны бацькі пінчука пра ўдзел у будаўніцтве шашы;
як знаходзілася і выкарыстоўваецца трылінка ў Брэсце і ў Пінску;
дзе выкарыстоўваецца трылінка ў сучасныя часы (ад сметнікаў да гандлю);