⭐️ Госць эпізода - Канстанцін Хурс, чалавек, які ў 2022 годзе набыў маёнтак Ромераў (а раней роду Сулістроўскіх) у вёсцы Каралінова (Пастаўскі раён).
У маёнтку пэўны час жыў выбітны, але, на жаль, не такі вядомы ў Беларусі мастак - Альфрэд Ромер. Менавіта Альфрэд Ромер напісаў Пінскую мадону. Дачка ж мастка, Гелена Ромер, займалася асветніцкай
⭐️ Госць эпізода - Канстанцін Хурс, чалавек, які ў 2022 годзе набыў маёнтак Ромераў (а раней роду Сулістроўскіх) у вёсцы Каралінова (Пастаўскі раён). У маёнтку пэўны час жыў выбітны, але, на жаль, не такі вядомы ў Беларусі мастак - Альфрэд Ромер. Менавіта Альфрэд Ромер напісаў Пінскую мадону. Дачка ж мастка, Гелена Ромер, займалася асветніцкай дзейнасцю на тэрыторыі Беларусі.
Аб чым пойдзе гаворка?
як прыйшла ідэя з набыццём маёнтка;
ці дастаткова ўвагі ў Беларусі да постаці Альфрэда Ромера;
што было зроблена ў маёнтку за гэты час;
якое стаўленне мясцовых жыхароў і улад да дзейнасці Канстанціна;
якая падтрымка патрэбна ў працы з маёнткам (а яна патрэбна);
якая падзея для Канстаціна - уласны дэдлайн па працы з маёнткам;
што ўрэшце плануецца зрабіць у доўгатэрміновай перспектыве.
Маёнтка Ромера месціцца ў вёсцы Каралінова (Пастаўскі раён, Віцебская вобласць).