На сённяшні дзень у Беларусі пры наяўнасці мноства зруйнаваных гістарычных каштоўнасцей не так шмат вядзецца рэстаўрацыйных прац.
У 2019 годзе ў вёсцы Закозель на неагатычнай капліцы роду Ажэшка раслі дрэвы, а зараз ужо ідзе трэцці год яе аднаўленне і ў капліцы нават усталяваны вітражы.
Госць эпізода - Сяргей Крук, рэстаўратар і чалавек, які
На сённяшні дзень у Беларусі пры наяўнасці мноства зруйнаваных гістарычных каштоўнасцей не так шмат вядзецца рэстаўрацыйных прац. У 2019 годзе ў вёсцы Закозель на неагатычнай капліцы роду Ажэшка раслі дрэвы, а зараз ужо ідзе трэцці год яе аднаўленне і ў капліцы нават усталяваны вітражы. Госць эпізода - Сяргей Крук, рэстаўратар і чалавек, які прасоўвае спадчыну Закозеля ў сацсетках.
Аб чым ідзе гаворка?
як Сяргей трапіў да капліцы;
ці мае дачыненне да капліцы Элаіза Ажэшка;
што адбывалася з капліцай у міжваенны час.;
калі была разрабавана капліца (спойлер: у савецкія часы);
якія знаходкі былі зроблены пад час працы;
ці дапамагаюць мясцовыя ўлады з аднаўленнем капліцы;
дзе былі зроблены вітражы і чугунныя абрамленні;
якія планы па рэстаўрацыі і чаго не хапае Закозелю.
Шануйце спадчыну, ратуйце спадчыну і распавядайце аб ёй іншым!