У гэтым падкасце мы распавядзем пра эротыку ў беларускім фальклоры. Пра тое як займаліся сэксам нашы продкі. Развянчаем міф аб іх бязгрэшнасці і параўнаем з тым, як беларусы займаюцца сэксам цяпер.
Падкаст створаны праектам пра беларускую кульутуру і мастацтва «Альтэрнатыўны музей».
Падтрымаць нас і атрымаць эксклюзіўны кантэнт: https://www.patreon.com/alternative_museum/membership Наш Інстаграм: https://www.instagram.com/alternative.museum/?hl=ru Наш Тэлеграм: https://t.me/alternative_museum
Нараджэнне дзіцяці ў беларускай культуры мела вялікі сэнс не толькі для сям’і гэтага дзіцяці, але і для ўсёй навакольнай грамады. З улікам вялізарнай дзіцячай смяротнасці, якое суправаджала беларускае грамадства доўгія-доўгія стагоддзі, нашыя продкі вынайшлі мноства захадаў, каб абараніць бацькоў ад гэтай страты.
Вы здзівіцеся, як шмат рытуальных
Нараджэнне дзіцяці ў беларускай культуры мела вялікі сэнс не толькі для сям’і гэтага дзіцяці, але і для ўсёй навакольнай грамады. З улікам вялізарнай дзіцячай смяротнасці, якое суправаджала беларускае грамадства доўгія-доўгія стагоддзі, нашыя продкі вынайшлі мноства захадаў, каб абараніць бацькоў ад гэтай страты. Вы здзівіцеся, як шмат рытуальных аскепкаў, якія датычаць цяжарнасці і родаў, захавалася да нашых дзён. Калі вам у дзяцінстве забаранялі сядзіць на куце стала, вы маеце знаёмых, якія адмаўляліся наведаць цырульню падчас цяжарнасці, а вашыя бацькі ўсё больш настойліва цікавяцца, калі ж унукі, шчыра запрашаем паслухаць гэты выпуск. Тут вы знойдзеце тлумачэнне, адкуль усё гэта ўзялося і якую сувязь мае з беларускім фальклорам.
Always and forever "Белорусский эротический фольклор" пад рэдакцыяй Таццяны Валодзінай.
Яшчэ адна крыніца - кніга "Радзіны і маленства ў традыцыйнай культуры беларусаў" пад рэдакцыяй Т.І. Кухаронка,
акрамя таго мы чыталі "Традыцыйная сямейная абраднасць беларусаў: гісторыка-культуралагічны аспект" пад рэдакцыяй В.І. Мішынай.
Артыкулы "Плоднасць, роды і хрэсьбіны ў традыцыях і вераваннях беларускага вясковага насельніцтва", Паўль Бартэльс і
"Няхрышчанае мясца": женская грудь и грудное вскармливание в белорусских традиционных представлениях и языке (на общеславянском фоне)", Таццяна Валодзіна