Глыбінны народ — гэта падкаст Цэнтра новых ідэй пра тое, як і чым жывуць беларускія рэгіёны і што ім, або нам з імі рабіць. Чым жыве “несталіца”, якія ў іх праблемы і ў чым яны наадварот – крутыя. Пра ўсё гэта мы будзем размаўляць з экспертамі і нашымі рэгіянальнымі лідэрамі. Падкаст вядзе Яўген Меркіс.
Новы выпуск падкаста "Глыбінны народ" прысвечаны Оршы.
Горад з крымінальным мінулым ды радзіма Караткевіча, занепадаючы прамысловы цэнтр, які дагэтуль не мае ўласнага ўніверсітэта ды тэатра, але можа пахваліцца вялізнай колькасцю адметных аб’ектаў архітэктурнай спадчыны. Усё гэта – Орша і яе плюсы, мінусы ды будучыню мы і абмеркавалі. А
Новы выпуск падкаста "Глыбінны народ" прысвечаны Оршы.
Горад з крымінальным мінулым ды радзіма Караткевіча, занепадаючы прамысловы цэнтр, які дагэтуль не мае ўласнага ўніверсітэта ды тэатра, але можа пахваліцца вялізнай колькасцю адметных аб’ектаў архітэктурнай спадчыны. Усё гэта – Орша і яе плюсы, мінусы ды будучыню мы і абмеркавалі. А дапамог у гэтым Ігар Казмерчак — рэгіянальны актывіст, рэдактар сайта Orsha.eu.