У гэтым эпізодзе мы паглыбляемся ў дэталі ўрбанізацыйных працэсаў на Беларусі. Мы даведаемся, чым быў выкліканы рост колькасі гарадоў і мястэчак у ВКЛ у XV-XVI ст, чаму фарміраванне гарадской сетцы адбывалася на тэрыторыі Беларусі нераўнамерна і за кошт якіх населеных пунктаў галоўным чынам адбываўся колькасны прырост новых гарадоў. Якімі
У гэтым эпізодзе мы паглыбляемся ў дэталі ўрбанізацыйных працэсаў на Беларусі. Мы даведаемся, чым быў выкліканы рост колькасі гарадоў і мястэчак у ВКЛ у XV-XVI ст, чаму фарміраванне гарадской сетцы адбывалася на тэрыторыі Беларусі нераўнамерна і за кошт якіх населеных пунктаў галоўным чынам адбываўся колькасны прырост новых гарадоў. Якімі шляхамі папаўнялася гарадское насельніцтва і якім чынам паўплывала на гэта прыняцце гарадамі магдэбургскага права? Якія функцыі выконвалі гарады ВКЛ? Адказы на гэтыя і многія іншыя пытанні слухайце ў 11 эпізодзе падкаста "Гісторыя Беларусі"!
Змест:
00:00 - Прычыны урбанізацыйнага росту ў XV—XVI ст
(Якія беларускія гарады існавалі ў “далітоўскі” перыяд , наколькі павялічылася іх колькасць да канца XVI ст. Характарыстыка новага этапу урбанізацыі, які распачаўся ў XV і працягваўся ў XVI ст. )
07:55 - Асаблівасці новага урбанізацыйнага этапу
(Нераўнамернасць фармаравання гарадской сетцы і фактары, якія на гэта паўплывалі. Вялікія, сярэднія гарады і мястэчкі. Рост колькасці насельніцтва ВКЛ. )
17:18 - Шляхі папаўнення гарадскога насельніцтва
(Паглынанне суседніх пасяленняў. Перасяленні і ўцекі сялян. Яўрэйскія аўтаноміі. Уплыў прыняцця магдэбургскага права на павялічэнне колькасці насельніцтва гарадоў. )
25:56 - Функцыі гарадскіх пасяленняў
(Рэлігійная, культурная, абарончая, гандлевая)
Літаратура:
Касцюк, М.П. Гісторыя Беларусі : У 6 т. Т. 2: Беларусь у перыяд Вялікага Княства Літоўскага / Ю. Бохан [і інш.]: М. Касцюк (гал. рэд.) [і інш.] – Мінск. : Экаперспектыва, 2000. – 688 с.; іл.