Дзясяты выпуск падкаста і і крайні перад месячным перапынкам.
Ёсць меркаванне, што вандроўкі маюць пэўныя ступені эвалюцыі. Чацвёртая ступень - гэта вандроўкі па звычайных вёсках, хутарах і засценках. Сама тэорыя абмяркоўваецца ў выпуску з госцем.
У госці да нас завітала Алеся Гурская, заснавальніца клуба вандровак Авантурысты. Алеся арганізуе
Дзясяты выпуск падкаста і і крайні перад месячным перапынкам.
Ёсць меркаванне, што вандроўкі маюць пэўныя ступені эвалюцыі. Чацвёртая ступень - гэта вандроўкі па звычайных вёсках, хутарах і засценках. Сама тэорыя абмяркоўваецца ў выпуску з госцем.
У госці да нас завітала Алеся Гурская, заснавальніца клуба вандровак Авантурысты. Алеся арганізуе вандроўкі па Беларусі, у прыватнасці па хутарах і вёсках да тутэйшых цікавых жыхароў.
Што расказвае Алеся ў падкасце?
як знайшлася спецыялізацыя Авантурыстаў і свой уласны досвед вандровак;
як знаходзяцца месцы, куда паехаць з турыстамі;
як ставяцца гаспадары да гасцёў;
чым прывабліваюць гаспадары вёсак на прыкладах Авантурыстаў;
планы, ці куды паедуць Авантурысты;
патэнцыял вандровак па вёсках і наступная ступень эвалюцыі.
і шмат гісторый і асоб з вандровак па вёсках!
Шануйце спадчыну, ратуйце спадчыну і распавядайце аб ёй іншым!
Падкаст ёсць на ўсіх вядомых платформах, на пляцоўцы MAVE і на сайце VANDRA!