Дзявяты эпізод падкаста з Нэляй Крэйн, стваральніцай праекта па гісторыі і культуры беларускіх габрэяў - majsy.by!
Нэля збірае габрэйскую спадчыну, ездзіць у экспедыцыі і працуе ў музеі гісторыі і культуры габрэяў Беларусі.
Таму слухаць і размаўляць дакладна займальна!
Аб чым ідзе гаворка ў падкасце?
як з'явіўся праект majsy.by;
як

як так склалася, што Беларусь, яе гістарычнасць, асацыюецца з габрэямі;
як сістэма габрэйскай рэлігійнай адукацыі развівалася на тэрыторыі Беларусі;
якія выбітныя рэлігійныя дзеячы выйшлі ў свет з беларускіх устаноў;
рэлігійны габрэйскі турызм і мясціны паломніцтва;
архітэктурная спадчына габрэйскай сістэмы адукацыі;
што патрэбна зрабіць, каб развіваўся турызм па габрэйскай спадчыне.
Месяц таму калежанка ў размове шчыра здзіўлялася, што ў Беларусі існуюць сінагогі. Канешне, гэта не сведчыць аб узроўні граматнасці ўсяго грамадства, але па яе частцы складаецца ўражанне, што гісторыя беларускіх габрэяў практычна невядомая. Тым больш не разглядаецца патэнцыял габрэйскай спадчыны.
Таму давайце пашыраць веды і не страчваць сваёй спадчыны!
Падкаст ёсць на ўсіх вядомых платформах, на пляцоўцы MAVE і на сайце VANDRA!